Крэмль распавёў, як Лукашэнка і Пуцін правялі перамовы пра авіябазу

Крэмль распавёў, як Лукашэнка і Пуцін правялі перамовы пра авіябазу

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркоўвалі тэму стварэння расійскай авіябазы ў Беларусі. Пра гэта журналістам паведаміў прэс-сакратар расійскага кіраўніка Дзмітрый Пяскоў.

"Розныя аспекты гэтай тэмы абмяркоўваліся паміж двума прэзідэнтамі. Гэта абмеркаванне ў канструктыўным духу будзе працягнутае, тым больш што маюць быць кантакты", — перадае РБК словы Пяскова. Ён дадаў, што на гэтым тыдні Лукашэнка і Пуцін пабачацца ў Казахстане на саміце СНД і саміце ЕАЭС.

Нагадаем, што 11 кастрычніка Лукашэнка на выбарчым участку заявіў журналістам, што будзе абмяркоўваць з Пуціным пытанне пра стварэнне авіябазы. Беларускі кіраўнік выказваў сумнеў, што Расія будзе ствараць ваенную базу ў нашай краіне, бо гэта фінансава затратна. Па яго словах, калі Расія паставіць 24 СУ, то на гэтых самалётах будуць лятаць беларускія лётчыкі.

За некалькі дзён да выбараў беларускі кіраўнік таксама заявіў, што не абмяркоўваў з Расіяй пытанне пра ваенную авіябазу.

Тым часам 19 верасня Уладзімір Пуцін распарадзіўся падпісаць пагадненне аб стварэнні ў Беларусі расійскай авіябазы.

Фота: bobruisk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі