Крэмль: Расія страціла на пастаўках нафты ў Беларусь 22,3 млрд долараў

Крэмль: Расія страціла на пастаўках нафты ў Беларусь 22,3 млрд долараў

Спрэчныя пытанні паміж Беларуссю і Расіяй трэба вырашаць спакойна і праз дзелавыя перамовы. Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта Расіі, каментуючы заявы Аляксандра Лукашэнка падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі.

"Што да эканамічных і камерцыйных спрэчных пытанняў, якія ўзнікаюць у гаспадарчай дзейнасці, то яны павінны вырашацца ў спакойнай манеры, шляхам дзелавых перамоваў. Масква разлічвае, што набор рознагалоссяў, які ў цяперашні час фігуруе ў двухбаковым парадку дня, будзе ўрэгуляваны падчас такіх перамоваў", — цытуе ТАСС заяву Крамля.

Прэс-служба расійскага прэзідэнта падкрэсліла, што Расія аказвае Беларусі маштабную эканамічную, палітычную ды іншую дапамогу. Гэта тлумачыцца саюзніцкім характарам адносінаў паміж дзвюма краінамі. "З 2011 па 2015 гады бяспошлінна штогод пастаўлялася 18-23 млн тон нафты беларускім партнёрам. Агулам за гэты перыяд расійскі бюджэт недаатрымаў $22,3 млрд. Усё гэта з'яўляецца нічым іншым, як простай і ўскоснай падтрымкай саюзнай Беларускай дзяржавы", — заявіла прэс-служба Пуціна.

Таксама Крэмль падкрэсліў, што што Беларусі вылучана больш за 6 млрд долараў па разнастайных крэдытах. Таксама 2,5 млрд долараў крэдытаў Мінск атрымаў ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі