Крама “Электрасіла”: Усе растэрміноўкі прыпыненыя Нацбанкам

Крэдытаванне прыпыненае рашэннем Нацбанка. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў краме “Электрасіла” па вуліцы Прытыцкага.

Супрацоўніца крамы: “Растэрміноўкі ўжо нідзе не афармляюць. Гэта пастанова Нацбанка”.

Пры гэтым офісы і інтэрнэт-крамы МТС і Вэлком пакуль прадаюць тэлефоны і планшеты ў растэрміноўку. Еўрарадыё паабяцалі, што да вечара нічога не зменіцца.

Атрымаць афіцыйны каментар Нацбанка Еўрарадыё пакуль не ўдалося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі