Козел: Адзін з супрацоўнікаў міліцыі кінуў мяне на дзверы

Козел: Адзін з супрацоўнікаў міліцыі кінуў мяне на дзверы

Журналіст-фрылансер Андрэй Козел перад пачаткам суда паспеў распавесці пра абставіны свайго затрымання. Здарэнне адбылося ўвечары 18 лютага на выбарчым участку № 27 па вуліцы Веры Харужай у Мінску. Козел быў назіральнікам, а падчас падліку галасоў пачаў весці відэаздымку.

Козел: “Адзін з супрацоўнікаў міліцыі кінуў мяне на дзверы, я ўпаў і ці галавой, ці плячом разбіў шкло. Потым былі тры ўдары па галаве, рэбрах, нырках. Медычную дапамогу мне не аказвалі, трэба было пісаць нейкі ліст. Мяне нават не азнаёмілі з пратаколамі, а паўсюль напісалі, што адмовіўся падпісаць. Зараз у мяне галава баліць проста...

У ЦІПе [Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна] на мяне складаў пратакол нейкі лейтэнант, але нічога ў мяне не пытаўся. Тэлефанаваў нейкаму чалавеку і казаў, што я нібыта ў іх подпісы ставіць не буду. Калі я сказаў, што хачу азнаёміцца з пратаколам, то ён адказаў, што мне “не положено”. Я сказаў, што хачу паставіць заўвагі, а ён пачаў крычаць, што да ночы са мной сядзець не будзе, штурхнуў да сцяны і ўдарыў у спіну".

Андрэя Козела будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёна. Яго вінавацяць у “непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў”.

Козел: Адзін з супрацоўнікаў міліцыі кінуў мяне на дзверы
Прапаршчык міліцыі Вячаслаў Бумінскі, які затрымліваў Андрэя Козела. Фота са старонкі Вольгі Чайчыц у Facebook.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі