Конкурс: атрымай квіток на канцэрт "Бумбокс"

Конкурс: атрымай квіток на канцэрт "Бумбокс"

17 лютага ў сталічным PrimeHall пройдзе канцэрт украінскага гурта “Бумбокс”. Адкажы на пытанні ад Еўрарадыё і атрымай квіток на канцэрт! 


Адказы чакаем у каменты пад гэтым запісам. Увага! Пераможцаў будзе два: адзін квіток атрымае той, хто першым адкажа правільна на нашы пытанні, і яшчэ адзін мы разыграем сярод усіх удзельнікаў конкурсу незалежна ад таго, ці ўдалося ўдзельніку стаць першым. 
Каб удзельнічаць ў конкурсе, трэба зрабіць рэпост гэтага запісу і быць падпісчыкам суполкі Еўрарадыё

Пытанні: 
1. Нядаўна гурт "Бумбокс" перапыніў свой гастрольны тур каб пасупрацоўнічаць з адным нашумелым беларускім праектам. Што гэта за праект?
2. Музыкі гурта "Бумбокс" не аднагодкі тваіх бацькоў і не рэтраграды, але назву свайго гурта яны падтрымліваюць такім вось дзіўным спосабам. І кажуць, што не збіраюцца спыняць гэтае дзівацтва. Што яны робяць?
3. Фронтмэн гурта Андрэй Хлыўнюк не цікавіцца !Еўрабачаннем! і ўсялякімі музычнымі конкурсамі. Але сумесны трэк з адным з удзельнікаў "Еўрабачання" ўсё ж запісаў. Хто гэта?


P.S. Уважлівым слухачам і чытачам "Еўрарадыё" адказаць на пытанні будзе значна прасцей!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі