"КоммерсантЪ": Расійскага амбасадара Міхаіла Бабіча адклікаюць з Мінску

"КоммерсантЪ": Расійскага амбасадара Міхаіла Бабіча адклікаюць з Мінску

Расійскага амбасадара Міхаіла Бабіча неўзабаве адклічуць з Мінска. Пра гэта піша расійская газета "КоммерсантЪ" са спасылкай на некалькі высокапастаўленых крыніц. 

"Гэта абмяркоўваецца з мінулага тыдня", — паведаміла журналістам адна з крыніцаў. Іншы суразмоўца пацвердзіў, што бліжэйшым часам чакаецца адпаведны ўказ прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Дарэчы, у расійскай амбасадзе ў Мінску карэспандэнту Еўрарадыё не пацвердзілі адстаўку дыпламата. 

Бабіч быў прызначаны расійскім амбасадарам у Мінску 24 жніўня 2018 года. Ягоная праца на дыпламатычнай пасадзе была адзначаная шэрагам скандальных пікіровак паміж ім і беларускім Міністэрствам замежных спраў. У выніку прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз заявіў, што Бабіч практычна сапсаваў адносіны паміж Беларуссю і Расіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі