Колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 21,2 тыс. чалавек

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 жніўня 2008 г. склала 9 млн. 675,8 тыс. чалавек і ад жніўня мінулага году скарацілася на 21,2 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта (былое Міністэрства статыстыкі і аналізу).

За мінулы год насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску — з 1 млн. 798,3 тыс. чалавек да 1 млн. 814,5 тыс. У астатніх рэгіёнах ідзе памяншэнне колькасці жыхароў. Так, на 1 жніўня ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 466,3 тыс. жыхароў, у Мінскай вобласці — 1 млн. 459,9 тыс. чалавек, у Брэсцкай — 1 млн. 435,1 тыс., у Віцебскай — 1 млн. 268,8 тыс., у Магілёўскай — 1 млн. 126,4 тыс. жыхароў.
За студзень—ліпень сёлета ў краіне нарадзіўся 61 тыс. 691 чалавек, што на 2 тыс. 440 чалавек больш, чым за студзень—ліпень летась. Памерла 78 тыс. 888 чалавек, або на 641 чалавека менш. На 1.000 насельніцтва колькасьць нованароджаных склала 10,9 (у 2007-м — 10,5), памерлых — 14 (14,1). У студзені—ліпені сёлета ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 11% і склала 36 тыс. 766, колькасць разводаў — на 0,8% (20 тыс. 794). У студзені—ліпені 2008 года на 1.000 шлюбаў прыпадала 566 разводаў (у студзені—ліпені 2007 года — 507 разводаў).
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі