Вы тут

Колькасць карыстальнікаў Tor з Беларусі ўпала ў два разы

У Беларусі пачаліся праблемы з падлучэннем Tor-браўзера да інтэрнэту. Браўзер, які дазваляе абыходзіць цэнзуру ў інтэрнэце, перастаў падключацца да сервераў. У некаторых карыстальнікаў праблема вырашылася. А ў спісах абмежаванага доступу ні сайта Tor, ні адрасоў для падлучэння Tor-браўзера не знайшлося. Ці было гэта блакіроўкай? У студыі Еўрарадыё на гэтыя пытанні адказаў спецыяліст па інфармацыйнай бяспецы Анатоль Марцінкевіч.

Па словах Анатоля Марцінкевіча, блакіроўка пачалася яшчэ на пачатку снежня і праблема захавалася дагэтуль. Некаторыя карыстальнікі змаглі абыйсці блакіроўку дзякуючы альтэрнатыўным транслятарам — мастам, якія прапануе сам Tor. Але ў многіх карыстальнікаў праблема захавалася.

Вельмі добра гэта бачна па статыстыцы, якую дае сам праект Tor. Колькасць карыстальнікаў з Беларусі штодзень была каля 5 тысяч, а на пачатку снежня адбылося рэзкае падзенне ў два разы.

Ці складана блакаваць працу Tor-браузера, і як абыйсці блакіроўку? Слухайце ў запісе размовы журналістаў Еўрарадыё з экспертам.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі