Колькасць ахвяр каранавіруса ў свеце перавысіла 3000 чалавек

Колькасць ахвяр каранавіруса ў свеце перавысіла 3000 чалавек

Колькасць ахвяр каранавіруса ў свеце складае ўжо 3044 чалавекі, паведамляе meduza.io. З іх у Кітаі памерлі 2912, за апошнія суткі — 42 чалавекі. Выпадкі заражэння зафіксаваныя ў 65 краінах. Колькасць заражаных каранавірусам у КНР складае больш за 80 тысяч чалавек, у астатніх краінах — 9 тысяч (у Паўднёвай Карэі — 4212, загінулі 22, у Італіі — 1694, загінулі 34, у Іране — 978, загінулі 54).

У Беларусі каранавірусную інфекцыю COVID-19 падазраюць у трох чалавек. Гэта студэнт з Ірана, бацька яго дзяўчыны і жыхарка Віцебскай вобласці, якая вярнулася з Італіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі