Коктыш: Палітыкі дамовіліся пра прынцыпы, але не могуць іх рэалізаваць

Перамовы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне цягнуцца ў Мінску 16 гадзінаў. Уладзімір Пуцін, Ангела Меркель, Франсуа Аланд і Пётр Парашэнка паспелі ўзгадніць прынцыпы, але не дамовіліся, як іх рэалізаваць на практыцы. Такую думку ў каментары Еўрарадыё выказаў Кірыл Коктыш, дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненняў.

Кірыл Коктыш: “Палітыкі дамаўляюцца аб прынцыпах. Пасля другі ўзровень вырашае, як гэта зрабіць. Дык вось высветлілася, што не знайшлі тэхналагічнага рашэння. Прынцыпы могуць зноў нічога не каштаваць. Спярша аб прынцыпах усе дамовіліся, але калі дакументы перайшлі да працоўнай групы ўсё прыпынілася”.

На думку Кірыла Коктыша, больш саступак на перамовах зрабіла Еўропа. Бок, які не пагаджаецца, "гледзячы па твітары", — гэта Пётр Парашэнка. Але ўсе выказванні зараз — толькі здагадкі, бо няма выніку перамоваў, дадае Кірыл Коктыш.

Перамовы ў “нармандскім фармаце” пачаліся ў Мінску ў Палацы Незалежнасці 11 лютага ўвечары. Пакуль вынікаў перамоваў няма. У сустрэчы ўдзельнічаюць канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Онлайн з саміта ў "нармандскім фармаце" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Дзень першы

Перамовы ў "нармандскім фармаце" – другі дзень (онлайн, фота, відэа)

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі