Кліп Gangnam Style перастаў быць самым папулярным відэа

Кліп Gangnam Style перастаў быць самым папулярным відэа

Кліп Gangnam Style перастаў быць самым папулярным відэа. Па колькасці праглядаў яго абышоў відэаролік з песняй See You Again з фільма “Фарсаж 7”. Яе выконваюць Уіз Халіфа і Чарлі Пут. На YouTube відэаролік набраў 2 млрд 896 млн праглядаў. У хіта выканаўцы Psy з Паўднёвай Карэі кліп мае 2 млрд 894 млн праглядаў. Дарэчы, у канцы 2014-га з-за шалёнай папулярнасці Gangnam Style YouTube перайшоў з 32-бітнай на 64-бітную сістэму падліку праглядаў, нагадвае “Бі-Бі-Сі”.  

Песня See You Again была запісаная для саўндтрэка да фільма “Фарсаж 7”, як даніна памяці акцёра Пола Уокера, які трагічна загінуў чатыры гады таму ў аўтакатастрофе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі