Кітайскім школьнікам забаранілі драць падручнікі для зняцця стрэсу

Кітайскім школьнікам забаранілі драць падручнікі для зняцця стрэсу

Школьнікам кітайскага горада Сямынь сёлета забаранілі здымаць стрэс перад выпускнымі іспытамі нетрадыцыйным спосабам. Як перадае Бі-Бі-Сі, чыноўнікі ад адукацыі забаранілі школьнікам гучна крычаць у калідорах і драць падручнікі для разрадкі.

Забарону ў Сямыні ўвялі за 10 дзён да выпускных экзаменаў Gaokao, якія ладзяцца па ўсёй краіне. Ад гэтага іспыту залежыць, ці паступіць школьнік у ВНУ.

У кітайскіх СМІ пішуць, што цяпер школы будуць вымушаныя прадастаўляць вучням псіхалагічную дапамогу. Журналісты адзначаюць, што нетрадыцыйныя спосабы зняцця стрэсу (крыкі на калідорах і драныя падручнікі) сталі карыстацца асаблівай папулярнасцю апошнія гады.

Чыноўнікі горада Сямынь параілі школьнікам здымаць стрэс "больш здаровым спосабам", але не ўдакладнілі, як менавіта.

Паводле інфармацыі газеты Global Times, летась семярых школьнікаў выключылі са школы за тое, што перад іспытамі яны парвалі падручнікі і выкінулі абрыўкі з акна школы. Пазней кіраўніцтва школы заявіла, што вучням толькі вынеслі папярэджанне і яны былі дапушчаныя да іспытаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі