Кітайскі мільярдэр загінуў у авіякатастрофе ў Францыі

46-гадовы кітайскі мільярдэр Лам Кок, уладальнік ганконгскай кампаніі Brilliant group, набыў вінаграднік у Бардо і паляцеў паглядзць яго разам з прадаўцом, Джэймсам Грэгуарам, які стаў кіраваць верталётам. На борце таксама знаходзіліся 12-гадовы сын кітайскага бізнэсмена і перакладчык. Усе яны загінулі. Жонка Лама Кока ў апошні момант адмовілася ад экскурсіі з-за боязі верталётаў.



Па містычным супадзенні папярэдні ўладальнік Шато дэ ла Рыўер загінуў у самалётнай аварыі ў 2002 годзе. Грэгуар набыў маёнтак у 2003 годзе, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі