Кіроўца, які насмерць збіў жанчыну ў Брэсце, сам прыйшоў у міліцыю

Нагадаем, што трагедыя адбылася позна ўвечары 29 чэрвеня на выездзе з гораду. Аўтамабіль BMW на шалёнай хуткасці збіў чалавека на пешаходным пераходзе. Кіроўца, не спыняючыся, з'ехаў ў бок Мінска. 48-гадовая жанчына памерла на месцы.

Як піша "Брестская газета", на момант агляду 30 чэрвеня кіроўца BMW быў цвярозы. У яго дачыненні распачатыя дзве крымінальныя справы: "Парушэнне Правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" і "Пакіданне ў небяспецы". Мужчына затрыманы.

Падрабязнасці здарэння высвятляюць супрацоўнікі Следчага камітэту. У каментарах на брэсцкіх сайтах інтэрнэт-карыстальнікі сцвярджалі, што парушальнік сам з'яўляецца супрацоўнікам ДАІ. У Дзяржаўтаінспекцыі гэтую інфармацыю адмовіліся пацвердзіць або абвергнуць, спасылаючыся на абарону правоў затрыманага.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі