Кіроўца мінскага аўтобуса паказаў пасажыру дулю на просьбу прадаць квіток

Кіроўца мінскага аўтобуса паказаў пасажыру дулю на просьбу прадаць квіток

Мінчук Аляксандр Ю. у аўтобусе №73 атрымаў ад кіроўцы дулю ў адказ на сваю просьбу прадаць квіток. Відэа інцыдэнту хлопец размясціў у інтэрнэце на YouTube.

У каментары пад ролікам ён паведаміў, што 30 лістапада каля 20:00 ехаў у Мінску на аўтобусе №73. На прыпынку хлопец папрасіў у кіроўцы талончык і працягнуў 10-рублёвую купюру — меншай у яго не было.

"На што кіроўца адказаў, што здачы няма, і прапанаваў ехаць "па факце". Я спытаў, што гэта значыць, на што атрымаў адказ: "Трэба было ў школе вучыцца, каб не задаваць тупыя пытанні". Я прамаўчаў, але сфатаграфаваў картку кіроўцы. Калі вадзіла пабачыў, што я фатаграфую яго картку, ён проста выбухнуў — стаў крычаць і паказаў канструкцыю з трох пальцаў. Потым выскачыў з кабіны і, гледзячы на ​​пасажыраў, шукаючы падтрымкі, працягнуў гарлаць, што я яго правакую, пагражаю бяспецы руху і цяпер ён выкліча міліцыю", — напісаў хлопец.

На відэа бачна, што пасажыр урэшце выйшаў з транспарту. 

У "Мінсктрансе" журналістам партала TUT.by паведамілі, што аўтапарку даручана разабрацца ў сітуацыі. Пры гэтым у "Мінсктрансе" лічаць, што ў кожным разе кіроўца не павінен быў так паводзіцца.

У аўтобусным парку №6 заявілі, што на высвятленне абставінаў канфлікту адводзіцца 10 дзён, "але як бы там ні было, кіроўца будзе пакараны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі