Кіроўца мікрааўтобуса заснуў за рулём і сутыкнуўся з трактарам (фота)

Кіроўца мікрааўтобуса заснуў за рулём і сутыкнуўся з трактарам (фота)

У Пінскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з трактарам. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося 7 чэрвеня на 54 кіламетры аўтадарогі “Івацэвічы-Пінск- Столін”.

Па папярэдняй інфармацыі, 32-гадовы кіроўца аўтамабіля “Фіат” заснуў за рулём, з-за чаго сутыкнуўся з трактарам, які ехаў у спадарожным напрамку.

У выніку сутыкнення кіроўца “Фіята” атрымаў закрыты пералом правага сцягна і іншыя траўмы. Ён быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Пінскай цэнтральнай бальніцы.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі