Кіроўца машыны, з якой у маскоўскім аэрапорце сутыкнуўся самалёт, быў п’яны

“Сітуацыю з крушэннем самалёта ў аэрапорце Унукава інакш чым "раздзяўбайствам" назваць нельга”, — сказаў намеснік кіраўніка Міністэрства транспарту Расіі Валерый Акулаў.

Нагадаем, што ў выніку крушэння прыватнага самалёта Falcon-50 у ноч на аўторак загінулі ўсе чатыры чалавекі, якія знаходзіліся на борце, у тым ліку 63-гадовы кіраўнік рады дырэктараў найбуйнейшай французскай нафтавай кампаніі Total Крыстоф дэ Маржэры.

Мяркуецца, што прычынай крушэння самалёта стала сутыкненне на ўзлётнай паласе са снегаўборачнай машынай. Раней расійскія следчыя паведамілі, што кіроўца гэтай машыны быў п'яны, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі