Кіраўнік Рассельгаснагляду Данкверт атрымаў пытанні беларускай пракуратуры

Кіраўнік Рассельгаснагляду Данкверт атрымаў пытанні беларускай пракуратуры

Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт атрымаў пытанні беларускай пракуратуры. Яны былі яму перасланыя праз расійскую пракуратуру. Як інфармуе РІА "Новости", Данкверт збіраецца на іх адказаць. "З пракуратуры Расіі прыйшлі дакументы, на падставе якіх можна меркаваць пра тое, якія пытанні задалі беларускія калегі. Я на гэтыя пытанні службы рыхтуюся адказваць, усё гэта нармальна", — сказаў Сяргей Данкверт.

Як вядома, 3 лютага Аляксандр Лукашэнка публічна прапанаваў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу распачаць крымінальную справу у адносінах кіраўніка Рассельгаснагляду за тое, што той стварае перашкоды для паставак беларускай прадукцыі ў Расію і наносіць страты прадпрыемствам у нашай краіне. Пазней МУС Беларусі заявіла, што ў адносінах шэрагу службовых асобаў Рассельгаснагляду праводзяцца даследчыя праверкі.

"А што там беларускія калегі робяць, я не ведаю, таму што ў гэтых адносінах я зусім спакойны, — кажа кіраўнік Рассельгаснагляду. — Мы ж увогуле маем гандлёвыя адносіны. І калі гандлёвыя адносіны пераводзяць у асабістыя — гэта дзіўна. Таму што тут звычайна займаюцца гандлёвыя суды".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі