Кілера марозаўскай банды ў Расіі асудзілі за падробку пашпарта

Алексінсі гарадскі суд Тульскай вобласці Расіі вынес вырак кілеру марозаўскай банды, якая дзейнічала ў Гомельскай вобласці ў 1990-х і ў пачатку 2000-х гадоў. Ігар Кулеўскі прызнаны вінаватым у падробцы пашпарту і асуджаны на год пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. Кулеўскі — прафесійны кілер па мянушцы Харок. Марозаўская банда, у якую ён уваходзіў, здзейсніла на тэрыторыі Беларусі дзесяткі забойстваў. Галава банды асуджаны і расстраляны, але некалькім бандыдам удалося ўцячы, у тым ліку Кулеўскаму.

Цяпер у вытворчасці Генпракуратуры Беларусі знаходзіцца крымінальная справа Харка. Тэрміны даўніны яго злачынстваў, якія ён здзейсніў у Беларусі, не выйшлі. Тамму Генпракуратура будзе патрабаваць у Расіі выдачы Кулеўскага, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі