КДБ затрымаў дырэктара ААТ "Ружаны-Агра" пры атрыманні хабару

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу КДБ, затрымалі яго пры атрыманні 25 тысяч долараў. Гэта была частка незаконнага грашовага ўзнагароджання за дапамогу ў набыцці па завышаным кошце ва ўласнасць ААТ аб'екта нерухомасці, які належыць адной з камерцыйных структур Гродзенскай вобласці. 

Падчас ператрусу па месцы жыхарства службовай асобы знайшлі і канфіскавалі 232 тысячы долараў і 10 тысяч еўра. 

Непасрэдна пры перадачы грошай быў затрыманы пасярэднік. Неўзабаве затрымалі і таго, хто даваў хабар — заснавальніка фірмы, якая прадавала аб'ект нерухомасці. 

Затрыманых узялі пад варту. На іх пачалі крымінальную справу. 

Фота — torange.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі