КДБ павіншаваў Дзяржынскага з днём нараджэння (фотафакт)

Невялікая ўрачыстая цырымонія прайшла раніцай 11 верасня ў скверы Дзяржынскага, на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Камсамольскай. Да помніка Жалезнаму Феліксу ўсклалі вянкі і кветкі прадстаўнікі КДБ і Памежнага камітэта.


Фелікс Дзяржынскі нарадзіўся 30 жніўня (11 верасня паводле новага стылю) 1877 года ў маёнтку Дзяржынава на Івянеччыне. З 1887 па 1895 год вучыўся ў адной гімназіі з будучым начальнікам польскай дзяржавы, легендарным Юзэфам Пілсудскім, там жа захапіўся сацыялістычнымі ідэямі. Аднак, у адрозненне ад Пілсудскага, скіраваў сваю актыўнасць не ў польскі, а ў савецкі бок. Шматразова арыштоўваўся расійскімі ўладамі, праз што здабыў адпаведную папулярнасць у шэрагах бальшавікоў. Пасля рэвалюцыі Дзяржынскаму даручылі стварыць “асаблівую камісію для высвятлення магчымасцяў барацьбы з забастоўкамі шляхам самых энергічных рэвалюцыйных мераў”. У выніку паспяховай дзейнасці гэтая структура ператварылася спачатку ў ВЧК, затым у ГПУ. Памёр Фелікс Дзяржынскі 20 чэрвеня 1926 года ў Маскве ад сардэчнага прыступа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі