Кастрычніцкую плошчу ачаплялі з-за падазронага пакета

Кастрычніцкую плошчу ачаплялі з-за падазронага пакета

Зранку 24 жніўня Кастрычніцкую плошчу Мінска ачапілі спецслужбы. Таксама быў перакрыты аўтамабільны рух па вуліцы Энгельса каля Палаца Рэспублікі. З будынка "Белтэлекама" эвакуявалі 110 чалавек. Як паведамляюць СМІ, прычынай стала падазроны скрутак, які знайшлі на плошчы каля дома №6 па вуліцы Энгельса.

У прэс-службе Мінгарвыканкама паведамілі, што падазроны скрутак абследавалі сапёрна-піратэхнічная група і міліцыя. Як выявілася, у ім было смецце, так што трывога атрымалася дарэмнай.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі