Касцёл не жадае адмаўляцца ад будаўніцтва храма на месцы мінскага сквера

Касцёл не жадае адмаўляцца ад будаўніцтва храма на месцы мінскага сквера

Жыхары Сельгаспасёлку, якія пратэстуюць супраць высечкі дрэваў для будаўніцтва касцёла ў мінскім скверы Катоўка, атрымалі адказ на свой адкрыты ліст ад кіраўніка каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча.

"На сённяшні дзень складзена ўся праектна-каштарысная дакументацыя, што пацягнула за сабой нямала высілкаў і фінансавых выдаткаў прыхаджан, якія пражываюць у гэтым раёне і зацікаўленыя ў будаўніцтве храма. У сувязі з гэтым вашая прапанова аб разглядзе новага ўчастка для будаўніцтва храма з'яўляецца немэтазгоднай", — цытуе адказ архібіскупа TUT.by.

Такім чынам, Касцёл не жадае адмаўляцца ад будаўніцтва храма на месцы мінскага сквера. Высечка дрэваў, прыпыненая на час гнездавання птушак, павінна аднавіцца ўжо на гэтым тыдні.

Касцёл не жадае адмаўляцца ад будаўніцтва храма на месцы мінскага сквера

Сквер Катоўка знаходзіцца на поўначы Мінска. Мясцовыя жыхары пачалі змаганне за яго ў траўні гэтага года, калі будаўнікі павалілі першыя дрэвы. Каб спыніць высечку, людзі ўсталявалі ў скверы дзяжурства, збіралі подпісы, малявалі плакаты і ўстаўлялі ў дрэвы шыпы, аб якія мусілі ламацца бензапілы. 

У ліпені актывісты звярнуліся з лістом да Тадэвуша Кандрусевіча. Каталіцкую царкву заклікалі перагледзець сваю пазіцыю і выбраць іншае месца для будаўніцтва касцёла. Прапаноўвалася нават канкрэтная пляцоўка: незаняты ўчастак зямлі на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Сурганава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі