Кардынал Таран пераканае Папу Рымскага наведаць Беларусь?

Спецыяльны легат Святога Айца Францішка, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран заявіў пра гэты, выступаючы на ўрачыстасці 400-годдзя абраза Маці Божай у Будславе.



“Я павінен пераканаць святога айца Францыска, каб ён сюды прыехаў. Я думаю, гэта будзе не складана, калі я апавяду пра тое, што я пабачыў — а пабачыў я жывы касцёл, які імкнецца ў будучыню”, — сказаў ватыканскі іерарх.



Мітрапаліт Кандрусевіч у сваім вітальным слове абвясціў, што бачыць візыт папскага легата як перадпачатак візіту папы ў Беларусь.


Кардынал Жан-Луі Таран паабяцаў, што на наступным тыдні пабачыцца з папам Францішкам і перадасць яму запрашэнне ад беларусаў, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі