Кантракты па пастаўках расійскай нафты заключаюцца па $4 за барэль

Кантракты па пастаўках расійскай нафты заключаюцца па $4 за барэль

Нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі пачалі заключаць кантракты з нафтавымі кампаніямі Расіі на пастаўку нафты ў красавіку 2020-га. Яе кошт у іх — 4 долара за барэль. Агулам чакаецца пастаўка ў нашу краіну да 2 млн тон нафты.

У "Белнафтахіме" кажуць, што пытанні выплаты прэмій расійскім пастаўшчыкам урэгулююць "міжбюджэтнымі разлікамі".

Як вядома, Беларусь не заключыла дамоваў на пастаўкі расійскай нафты ў 2020 годзе, і з 1 студзеня яны былі спынены. Спачатку былі толькі разавыя пастаўкі нафты з Расіі. Пасля пачалі паступаць партыі нафты па альтэрнатыўных каналах — праз Літву (нарвежскай і расійскай, купленай у трэйдараў) і Украіну.

У канцы сакавіка пасля тэлефоннай размовы з расійскім прэм'ерам Міхаілам Мішусціным беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас заявіў, што расійскія нафтавыя кампаніі будуць пастаўляць нафту без прэміі. Паводле яго слоў, частку яе расійскі ўрад збіраецца кампенсаваць за кошт міжбюджэтных разлікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі