Канстанцін Сумар не адпусціў горад Высокае з Камянецкага ў Брэсцкі раён

Пра гэта паведаміла газета “Навіны Камянеччыны”. Жыхары Высокага скардзіліся, што райцэнтр Камянец забірае сабе ўсе рэсурсы, а іх горад занядбаны. А на сходзе нават “выступіла група мясцовай “апазіцыі” і цытавала Канстытуцыю”, піша газета.



Старшыня Брэсцкага аблвыканкама паўшчуваў высакаўчан, што яны скардзяцца дарма. Маўляў, беспрацоўе з 2006 года ўпала ў пяць разоў, да паўадсотка — цяпер на ўліку ў горадзе 17 беспрацоўных.



Заява гараджан была накіраваная на імя кіраўніка краіны. Але з Адміністраці яе, відаць, “спусцілі” на рэагаванне ў аблвыканкам. Кіраўнік Брэстчыны выказаў на сходзе меркаванне, што падпісалі заяву не толькі гараджане, але і жыхары навакольных вёсак. На думку Сумара, колькасць подпісаў пад ёй (пяць тысяч) — неадэкватная станоўчым зменам у горадзе.



У выніку высакаўчанам адмоўлена ў пераходзе ў Брэсцкі раён.



Фота — intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі