Кампанія моладзі трапіла ў аўтааварыю ў Мінску, загінулі дзве дзяўчыны

Трагічнае здарэнне адбылося сёння а 12-й гадзіне ў Мінску на вуліцы Ванеева. Аўтамабіль Dodge, якім кіраваў 18-гадовы хлопец, пратараніў слуп. Следства высветліла, што пры праездзе скрыжавання ён не саўладаў з кіраваннем, гэта і стала прычынай аўтааварыі.

У той момант у легкавіку знаходзіліся пяць маладых людзей: тры дзяўчыны і два хлопцы. Дзяўчына, якая знаходзілася на заднім сядзенні, загінула на месцы. Яшчэ адна дзяўчына шпіталізаваная. Іншыя маладыя людзі атрымалі нязначныя траўмы.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, распачатая крымінальная справа па артыкуле "парушэнне правіл дарожнага руху", праводзіцца расследаванне. Для яго каардынацыі на месца аўтааварыі выязджаў начальнік упраўлення Следчага камітэта па г. Мінску.

Сайт onliner.by дадае, што загінулая вучылася ў 11-м класе, пацярпелая дзяўчына — на першым курсе ВНУ, яна знаходзілася ў рэанімацыі. "Интерфакс-Запад" дадае, што яна памерла. Вядома, што кіроўца атрымаў правы два месяцы таму.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі