Камітэт дзяржкантролю будзе забяспечваць нацыянальную бяспеку, як і КДБ

Для гэтай мэты КДК, як піша інтэрнэт-газета "Ежедневник", цяпер можа нават прыпыняць ці нават цалкам спыняць дзейнасць любога суб'екта гаспадарання.



Раней Камітэт дзяржкантролю меў права кантраляваць дзейнасць суб'ектаў гаспадарання на прадмет выканання імі заканадаўства па абароне правоў спажыўцоў, бяспецы жыцця і здароўя насельніцтва, навакольнага асяроддзя, а таксама абароне эканамічных інтарэсаў дзяржавы.



Цяпер сітуацыя істотна зменіцца. Ад гэтага часу КДК будзе кантраляваць і выкананне заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі. Напрыклад, Дзяржкантроль зможа "прыпыняць або забараняць вытворчасць (рэалізацыю) тавараў (выкананне работаў, аказанне паслуг) у выпадку выяўлення парушэнняў патрабаванняў заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі". Калі выявіцца парушэнне заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі, КДК зможа нават зачыняць адпаведныя суб'екты гаспадарання.



Фактычна, кантралёры атрымалі права цалкам паралізаваць працу любога суб'екта гаспадарання, калі палічаць, што яго дзейнасць парушае заканадаўства і стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы. А такой пагрозай у Беларусі, нагадаем, часта прызнаюцца нават журналісцкія матэрыялы. Гэта азначае, што КДК атрымае права без усялякіх папярэджанняў, напрыклад, спыніць дзейнасць любога СМІ ці нават выдавецтва, якое выпусціла фотаальбом журналістаў.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі