Камандзір тэрарыстаў у Горлаўцы Безлер-"Бес" ужо ўцёк у Маскву (відэа)

Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак.

Як вядома, украінскія войскі акружылі Горлаўку, у якой абараняюцца сотні тэрарыстаў. Аднак яшчэ некалькі дзён таму было вядома, што Ігара Безлера-"Беса" сярод іх няма, ён знік. Інфармацыя пра тое, што ён загінуў, не пацвердзілася. Шкірак, гаворачы, што Безлер знаходзіцца ў Маскве, спасылаецца на "аператыўныя дадзеныя", якія "знайшлі пацверджанне". Ён спадзяецца, што камандзір тэрарыстаў усё роўна будзе злоўлены і пакараны, інфармуе УНН.

Нагадаем, Ігар Безлер па мянушцы "Бес" вясной 2014-га ўдзельнічаў у захопе ўкраінскіх гарадоў тэрарыстамі ў Данецкай вобласці Украіны. Ён падначальваўся масквічу Ігару Гіркіну (Стралкову, "Стралку"). Украінскія спецслужбы сцвярджалі, што Безлер — афіцэр расійскіх спецслужб (называліся і ГРУ, і ФСБ). Менавіта ён пагражаў расстрэлам палонных украінскіх вайскоўцаў, калі Кіеў не абмяняе іх на арыштаваную расійскую разведчыцу.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі