Камандзір "Альфы" адмовіўся ісці на штурм у Луганску, яму пазрываюць пагоны

Крызіс працягваецца ўжо некалькі дзён. Украінскія сілавікі заклікаюць сепаратыстаў скласці зброю і вырашыць праблему мірным шляхам, інакш пагражаюць штурмам. Аднак, як паведамляе сайт from-ua.com, кіраўніцтва спецпадраздзялення СБУ "Альфа" адмовілася выканаць загады кіраўніцтва краіны аб пачатку штурма будынка абласнога СБУ ў Луганску і абладміністрацыі ў Данецку.



Нібыта, на нарадзе ў Данецку афіцэры заявілі, што не будуць "мачыць усіх запар" у занятых будынках, паколькі іх падраздзяленні "створаныя для вызвалення закладнікаў і барацьбы з тэрарызмам". Першы віцэ-прэм'ер Віталь Ярома быў раз'юшаны такой заявай ды выгнаў афіцэраў "Альфы" з нарады, назваў іх "здраднікамі" і паабяцаў пакараць, "пазрываць пагоны".



Тым не менш, штурм у Луганску рыхтуецца, пасля яго мусіць адбыцца штурм і ў Данецку. Загады мусяць выканаць іншыя спецыяльныя падраздзяленні. Ці падрыхтаваныя яны да гэтага, невядома.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі