Каля Свіслачы аўтобус з афіцэрамі трапіў у ДТЗ, шпіталізаваныя 10 чалавек

Каля Свіслачы аўтобус з афіцэрамі трапіў у ДТЗ, шпіталізаваныя 10 чалавек

У Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці аўтобус з вайскоўцамі трапіў у ДТЗ, шпіталізаваны 10 чалавек. Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы ў чацвер на трасе Брэст — Гродна. Аўтобус раптоўна з’ехаў у кювет. Мяркуецца, што вадзіцель не саўладаў з кіраваннем. Ён, дарэчы, з ліку грамадзянскага персаналу, мае 30-гадовы стаж. На аўтобусе афіцэры з Брэста ехалі на планавыя мерапрыемствы ў Гродна (у салоне быў 21 чалавек), піша "Гродзенская праўда".

Усіх завезлі ў Свіслацкую раённую бальніцу, адкуль палову вайскоўцаў адпусцілі. Галоўны лекар Ілля Турко кажа, што у чатырох пацярпелых выяўлены розныя пераломы. Сур’ёзнай пагрозы іх здароўю няма. З Гродна ў Свіслач прыехала група ўрачоў, якія праводзяць паглыблены агляд вайскоўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі