Каля Салігорска ліквідавалі ўцечку з цыстэрны салянай кіслаты (фота)

Каля Салігорска ліквідавалі ўцечку з цыстэрны салянай кіслаты (фота)

Каля Салігорска ліквідавалі ўцечку з цыстэрны салянай кіслаты. Здарэнне адбылося ўвечары 27 траўня на чыгуначнай станцыі "Калій-3" недалёка ад горада. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, назіралася кіслотная пара паблізу цыстэрны (яе везлі з "Беларуськалія" на Гомельскі хімічны завод). Замеры стану паветра паказалі, што на адлегласці 40 метраў ад яе паказчыкі былі ў норме.

Як інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці, была створаная вадзяная заслона і накладзены бандаж на цыстэрну. Пазней на месца прывезлі іншую цыстэрну, у якую перапампавалі кіслату. Гэтыя працы скончыліся толькі ўначы.

Прычына здарэння высвятляецца.

Каля Салігорска ліквідавалі ўцечку з цыстэрны салянай кіслаты (фота)
Фота: 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі