Каля Мірскага замку можа з'явіцца горад майстроў

Мірскі замак у 2009 годзе наведалі больш за 140 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на старшыню Карэліцкага райвыканкама Віктара Шайбака. Чыноўнік распавёў, што ёсць намер стварыць каля Мірскага замка невялікі горад майстроў. У ім, паводле задумы, будуць прадстаўленыя розныя рамёствы, якімі традыцыйна займаюцца беларусы.

Акрамя таго, на удмку сп.Шайбака, на базе Мірскага замка варта стварыць комплекс на ўзор гісторыка-культурнага запаведніка "Нясвіж".

Дарэчы, у структуру замкавага комплексу у гарадскім пасёлку Мір акрамя замка ўваходзяць італьянскі рэнесансны сад, ангельскі парк і сажалка. Мірскі замак уключаны ў 2000 годзе ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі