Каля Лунінца затрымалі пенсіянера з 46 шчупакамі (фота)

Каля Лунінца затрымалі пенсіянера з 46 шчупакамі (фота)

У Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці затрымалі пенсіянера, які незаконна вудзіў рыбу. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, жыхар вёскі Лушча з дапамогай 68 донных вудаў, якія забароненыя ў аматарскім рыбалоўстве, выцягнуў з вадасховішча Велута 46 шчупакоў агульнай вагой 16 кілаграмаў.

Падчас затрымання вясковец спрабаваў уцячы ад дзяржінспектараў на аўтамабілі, але пашкодзіў два колы і з'ехаў у кювет. Тады мужчына выйшаў з машыны і выкінуў мех з рыбай. Усё гэта было зафіксавана супрацоўнікамі інспекцыі. Пенсіянеру пагражае крымінальная справа, паколькі шкода, нанесеная прыродзе, ацэненая як буйная — 2,9 тысячы дэнамінаваных рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі