Каля ЦВК затрымалі ўдзельніка адзіночнага пікета

Каля Цэнтральнай выбарчай камісіі ў Мінску затрымалі ўдзельніка адзіночнага пікета. Актывіст грамадскага абяднання "Альтэрнатыва" (зарэгістраванага ў Латвіі) Мікалай Лусто выйшаў з плакатам "Навошта выбіраць? Трэба каранаваць! Не — выбарам!"

Як напісаў у сваім акаўнце на фэйсбуку кіраўнік "Альтэрнатывы" Алег Корбан, акцыя доўжылася менш за хвіліну. Лусто затрымала ахова Цэнтрвыбаркаму і павяла ў будынак ЦВК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі