Пажар у маскоўскім метро, тысячы людзей эвакуяваныя (фота, відэа)

На тушэнне пажару спатрэбілася 13 хвілін.


З-за ўзгарання для пасажыраў былі закрытыя тры станцыі маскоўскага метро — "Охотный ряд", "Лубянка" і "Комсомольская". З "падземкі" на Сакольніцкай лініі былі эвакуяваныя 4,5 тысячы чалавек. Паводле папярэдніх дадзеных, пацярпелі 52 чалавекі (сярод іх — дзіця), сямёра з іх шпіталізаваныя.


Як паведамляе РІА "Новости", на некалькіх станцыях была цісканіна. Людзей просяць карыстацца наземным транспартам.

Рух на Сакольніцкай лініі метро плануюць аднавіць да 13.30. Спецыялісты працягваюць высвятляць прычыны пажару ў метро.

На 11.11. па беларускім часе рух у маскоўскім метро адноўлены.

У маскоўскім метро зноў задымленне, закрылі шэсць станцый


 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі