Кабякоў: У Беларусі арэндныя стаўкі адвяжуць ад долара і еўра

У Беларусі арэндныя стаўкі ўстановяць у беларускіх рублях, а не ў доларах і еўра, як цяпер. Пра гэта 27 лютага заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Ён удзельнічаў у выніковай калегіі Міністэрства эканомікі.

Як паведамляе БЕЛТА, з прапановай адвязаць арэндныя стаўкі ад долара і еўра выступіў міністр гандлю Валянцін Чэканаў. Для гэтага трэба ўнесці адпаведныя змены ў заканадаўства. Прэм'ер яго падтрымаў, адзначыў, што на сённяшні дзень гэта мэтазгодна зрабіць. Тым больш, калі гаворка ідзе пра дэдаларызацыю эканомікі, сказаў Кабякоў.

Прэм'ер-міністр перакананы, што новаўвядзенне будзе выгадна не толькі арандатарам, але і арэндадаўцам. Ён нагадаў, што апошнім часам назіраецца тэндэнцыя адтоку кліентаў з-за высокага кошту арэнды.  

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі