Кабякоў: Сярэднегадавы курс будзе 22 719 рублёў за долар

Кабякоў: Сярэднегадавы курс будзе 22 719 рублёў за долар

Беларускія ўлады мяняюць праграму дзейнасці ўрада, бо прагноз, раcпрацаваны два месяцы таму, не апраўдаўся.

Да 16 лютага ў Палату прадстаўнікоў будзе ўнесены праект праграмы дзейнасці ўрада. Пра гэта 9 лютага на пасяджэнні Прэзідыума Савета міністраў паведаміў кіраўнік урада Андрэй Кабякоў. Распрацоўшчыкам дакумента стала Міністэрства эканомікі.

Кабякоў канстатаваў, што сітуацыя на галоўных экспартных рынках цяжка прадказальная і імкліва пагаршаецца. Ён канстатаваў, што эканамічны прагноз двухмесячнай даўніны не спраўдзіўся. Тады гаварылася, што сярэднегадавы кошт за бараль нафты будзе 50 долараў, курс долара складзе 63 расійскія рублі або 18 тыс. 689 беларускіх.

"Зараз сітуацыя рэзка змянілася. Цяпер мы маем каля 30 долараў за бараль, курс расійскага рубля — каля 80 за долар. Калі ўсё захаваецца ў нязменным стане, такім, як мы маем сёння, сярэднегадавы курс беларускага рубля ў гэтых умовах застанецца на ўзроўні 22 тыс. 719 за долар", — перадае БЕЛТА словы прэм'ер-міністра.

Ён дадаў, што даць верагодны прагноз далейшага развіцця цяжка, але варта рыхтавацца і да горшага сцэнару. "Па ацэнцы Міністэрства фінансаў, цана для бюджэту, гэта значыць бюджэтны разрыў паміж зацверджаным сцэнаром 50-63-18 689 і сённяшнімі лічбамі 30-80-22 719 складае каля 38 трлн рублёў, або 14% расходнай часткі кансалідаванага бюджэту"— заявіў кіраўнік урада.

Сяргей Чалы пра сярэднегадавы курс: Такая дакладнасць выклікае усмешку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі