Кабякоў хоча, каб Саўмін "пашырыў вузкія месцы ў эканамічным развіцці"

Кабякоў хоча, каб Саўмін "пашырыў вузкія месцы ў эканамічным развіцці"

17 лістапада адбылося пашыранае пасяджэнне Савета Міністраў. На ім разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў студзені-верасні 2015 года.

На пасяджэнні прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў запатрабаваў, каб урад прыняў аператыўныя і сістэмныя меры для аднаўлення эканамічнага росту.

"Ад Савета Міністраў патрабуецца прыняцце аператыўных і сістэмных мер, каб пашырыць вузкія месцы ў эканамічным развіцці, не парушаючы збалансаванасці эканомікі. Галоўнай задачай урада і Нацыянальнага банка ва ўмовах няўстойлівасці і высокай нестабільнасці на сусветных рынках было і ёсць забеспячэнне макраэканамічнай ўстойлівасці і захаванне неабходнага ўзроўню сацыяльнай абароны насельніцтва", — цытуе БЕЛТА словы Кабякова.

Кіраўнік урада заявіў, што Беларусь у поўным аб'ёме і ў прызначаныя тэрміны разлічваецца па валютных пазыках без шкоды для міжнародных рэзервовых актываў. Таксама ён паведаміў, што ў Беларусі выконваюцца ўсе абавязанні бюджэту па сацыяльных выплатах, па дзяржаўнай падтрымцы рэальнага сектара эканомікі.

Але па выніках студзеня-верасня эканамічнага росту не адбылося. "ВУП ніжэй за мінулы год на 3,7% за 9 месяцаў, на 3,9% — за 10 месяцаў. Аб'ёмы прамысловай вытворчасці апошнія тры месяцы стаяць на ўзроўні 92,9%. Гэта значыць, па прамысловасці не падаем, але і не расцем", — растлумачыў прэм'ер.

Ён адзначыў, што найбольшае зніжэнне вытворчасці прадукцыі дапусцілі арганізацыі Мінпрама, Мінбудархітэктуры, канцэрнаў "Беллегпрам", "Беллеспаперапрам", "Белдзяржхарчпрам". У аграпрамысловым комплексе ўсе рэгіёны не дасягнулі ўзроўню мінулага года па параметрах вырабленага ВРП.

Кабякоў паставіў тры прыярытэты ў аднаўленні эканамічнага росту: не нарошчваць знешні доўг, максімальна знізіць залежнасць ад знешніх фактараў, забяспечыць ўстойлівы збалансаваны рост без раскручвання інфляцыйнай і дэвальвацыйнай спіраляў.

Фота: БЕЛТА

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі