Ірына Дрыга не застаецца працаваць у Мінкульце

Ірына Дрыга не застаецца працаваць у Мінкульце

Скандальна вядомая Ірына Дрыга, нядаўна звольненая з пасады першай намесніцы міністра культуры, не застанецца працаваць у ведамстве. Гэта вынікае з пастановы Саўміна №817 ад 14 лстапада. У дакуменце гаворыцца, што Дрыга (як і іншыя звольненыя намеснікі міністра) вызваленая "ў сувязі з пераводам да другога (!) наймальніка". 

Раней казалі, што Дрыга застанецца працаваць у Мінкульце, але толькі зменіць пасаду. 

"Ніхто Ірыну Дрыгу з міністэрства не звальняў. Яна проста з пасады намесніцы міністра перайшла на пасаду начальніцы галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы таго ж міністэрства", — пісаў у Фэйсбуку старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч.

Ірына Дрыга набыла шырокую вядомасць у сувязі з разнастайнымі скандаламі ў сферы культуры. Яе апаненты нагадваюць, што менавіта подпіс гэтай чыноўніцы стаяў пад дакументам аб скарачэнні ахоўных межаў Курапатаў — месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Таксама Дрыга спрычынілася да скандалу падчас апошняга кінафестывалю "Лістапад": чыноўнікі выключылі кінематаграфістаў з адборачнага журы нацыянальнага конкурсу фэсту. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі