Указ Лукашэнкі: ІП афіцыйна дазволілі распрадаваць рэшткі тавараў

Прэзідэнцкі ўказ, які афіцыйна дазваляе індывідуальным прадпрымальнікам распрадаць рэшту несертыфікаванага тавара, з’явіўся сёння, 30 сакавіка. Згодна з гэтым указам №143, пераходны перыяд для прадпрымальнікаў працягнуты да 1 студзеня 2016 года. Да гэтага часу яны могуць рэалізаваць тавар, увезены ў Беларусь без пацвярджальных дакументаў, перадае БЕЛТА.

Але ж пры гэтым прадпрымальнікі будуць праціць падатак на даданую вартасць з павышальнымі каэфіцыентамі. Да 31 сакавіка будзе ўжывацца каэфіцыент 2, з 1 красавіка па 30 чэрвеня — 2,5, з 1 ліпеня па 30 верасня — 3, з 1 кастрычніка па 31 снежня — 4.

Шумчанка: Зараз я магу назваць даты, калі “іпэшнікі” пачнуць абурацца

Каб зацікавіць прадпрымальнікаў у набыцці прадукцыі ў легальных вытворцаў, тым, хто будзе мець дакументы на ўсе свае тавары, прапануюць перайсці на спрошчаную сістэму падаткаабкладання або з 1 красавіка, або з 1 ліпеня, або з 1 кастрычніка.

Прадаваць прадукцыю лёгкай прамысловасці з абавязковымі сертыфікатамі Мытнага саюза беларускіх іпэшнікаў абавязалі ўказам № 222 ад 16 траўня 2014 года. Паводле гэтага ўказа, пераходны перыяд для іх вызначаўся да 1 студзеня 2015 года, аднак прадпрымальнікі заявілі пра сваю негатовасць працаваць па новых правілах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі