Вы тут

Іосуб: "Яшчэ крыху — і людзі задумаюцца, ці варта захоўваць грошы ў рублях"

За лістапад валютныя дэпазіты беларусаў ізноў крыху скараціліся, а рублёвыя — ізноў крыху падраслі. Часткова гэта тлумачыцца пошукам больш выгадных умоваў для захоўвання грошай: стаўкі па рублёвых дэпазітах у Беларусі па-ранейшаму істотна перавышаюць валютныя. 

Але старшы аналітык кампаніі "Альпары" Вадзім Іосуб мяркуе, што беларусы папросту праядаюць валютныя ашчаджэнні. На карысць гэтага сведчыць тое, што заробкі ў краіне скарачаюцца хутчэй (на 7%), чым попыт (на 4%). Дзірку трэба нечым закрываць — і людзі працягваюць даставаць долары з матрацаў.

Да таго ж, рублёвыя дэпазіты апошнім часам робяцца ўсё менш і менш прывабнымі. Ад ставак у 50-60% гадавых, якія мы назіралі пяць гадоў таму, не засталося і ўспамінаў. Сёння сярэдняя стаўка па рублёвых дэпазітах трымаецца ў раёне 19%, па валютных — каля 4%.

"Зараз стаўкі па рублёвых дэпазітах, на маю думку, ужо балансуюць на тым узроўні, што яшчэ крыху ніжэй — і людзі пачнуць задумывацца, ці варта захоўваць грошы менавіта ў рублях. То бок, ці адаб'е перавышэнне рублёвых ставак над валютнымі магчымую дэвальвацыю", — распавядае Вадзім Іосуб у інтэрв'ю Еўрарадыё.

Разам з тым, на думку эксперта, умовы, што склаліся сёння на фінансавым рынку Беларусі, істотна адрозніваюцца ад тых, што прывялі да дэвальвацыяў у 2011 і 2014 гадах. Таму рэзкае аслабленне беларускага рубля выглядае малаверагодным.

 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі