Іосуб: Дэфолт у Грэцыі не прывядзе да падзення еўра

Магчымы дэфолт у Грэцыі ніяк не паўплывае на курс еўра. Сітуацыя ў Грэцыі была чаканай, а ўсе рызыкі ўжо закладзеныя ў сённяшні курс адзінай еўрапейскай валюты. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў старшы аналітык кампаніі “Альпары” Вадзім Іосуб.

Вадзім Іосуб: “Дэфолт у Грэцыі ўжо закладзены ў кошце еўра. Зараз гэты дэфолт чаканы. Сёння цягам дня Грэцыя заявіла, што не будзе плаціць МВФ, а еўра на гэта не адрэагаваў і нават крыху падрос”.

Аналітык раіць тым, у каго на руках ёсць еўра, не бегчы ў абменнік, а перачакаць. Бо еўрапейская валюта можа нават вырасці.

Нагадаем, Грэцыя не збіраецца плаціць Міжнароднаму валютнаму фонду 1,6 мільярдаў еўра доўга. Пра гэта заявіў міністр фінансаў гэтай краіны Яніс Варуфакіс. Гэта можа прывесці да банкрутсва краіны, што называецца дэфолтам (невыкананне абавязальніцтваў па выплаце даўгоў). 

Фота: admin.nooz.gr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі