Інваліда з метро, якога жорстка затрымлівала міліцыя, не сталі змяшчаць у СІЗА

Інваліда з метро, якога жорстка затрымлівала міліцыя, не сталі змяшчаць у СІЗА

Інваліда па зроку, якога жорстка затрымлівала міліцыя на станцыі метро "Уручча" ў Мінску, не сталі змяшчаць у СІЗА. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Следчым камітэце. Таму мужчына павінен быць на волі.

Сутычка невідушчага мінчаніна Дзмітрыя А. з міліцыяй адбылася ў пятніцу 18-га верасня. З таго часу ўжо чацвёртыя суткі мужчына не з'яўляецца ў пераходзе, дзе раней збіраў міласціну. На грукат у дзверы кватэры, дзе ён жыве, рэагуе толькі малы сабачка. Ці корміць нехта жывёлу і ці выводзіць на двор — невядома. 

Нагадаем, што інцыдэнт у метро набыў розгалас, бо пасажыры масава баранілі інваліда, калі яго затрымлівала міліцыя. У адносінах да невідушчага пасля была распачата крымінальная справа. Паводле версіі праваахоўнікаў, Дзмітрый А. (дарэчы, з’яўляецца інвалідам 1-й групы) пакусаў аднаго з міліцыянераў і нанёс чалавеку ў пагонах удар рукой у скроневую вобласць.

Проста затрымаць інваліда не змаглі нават чатыры міліцыянеры. Яго давялося цягнуць за нагу па падлозе і брутальна спускаць па пандусе для калясак. Ніводзін з міліцыянераў падчас гэтай спецаперацыі сур’ёзна не пацярпеў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі