Інтэрпол адмовіўся абвяшчаць Саакашвілі ў міжнародны вышук

Інтэрпол адмовіўся абвяшчаць экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі ў міжнародны вышук, як гэтага патрабавалі грузінскія ўлады. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на Галоўную пракуратуру Грузіі. У пракуратуры ўдакладняюць, што маюць намер зноў звярнуцца ў Інтэрпол з такім запытам.

Саакашвілі займаў пасаду прэзідэнта са студзеня 2004 года па лістапад 2007 і са студзеня 2008 па лістапад 2013 года. Пасля ён на некаторы час выехаў у ЗША, дзе займаўся выкладчыцкай дзейнасцю.

Сёлета ў траўні прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прызначыў Саакашвілі губернатарам Адэскай вобласці і даў яму ўкраінскае грамадзянства.

У Грузіі Саакашвілі з’яўляецца фігурантам некалькіх крымінальных справаў. Яго абвінавачваюць у растраце бюджэтных сродкаў і перавышэнні паўнамоцтваў. Сам экс-прэзідэнт называе гэтыя абвінавачанні неабгрунтаванымі.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі