Інтэрнэт-крамы павінны будуць прымаць аплату праз АРІП

Інтэрнэт-крамы павінны будуць прымаць аплату праз АРІП

Інтэрнэт-крамы абавяжуць з 1 студзеня 2017 года прымаць аплату праз АРІП, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРТ). Паводле прэс-службы ведамства, прымаць аплату ад фізічных асобаў такім спосабам павінны будуць усе юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, у тым ліку пры ажыццяўленні гандлю праз інтэрнэт-краму.

Такая норма закладзеная ва ўказе прэзідэнта ад 1 снежня 2015 года №478 “Аб развіцці лічбавых банкаўскіх тэхналогій”.

АРІП — адзіная разліковая і інфармацыяная прастора (АІС “Разлік”). Падрабязная інфармацыі аб сістэме, парадку падключэння, узоры дакументаў для ўключэння і інструкцыі па іх запаўненні, кантактная інфармацыя па арганізацыйных і тэхнічных пытаннях размешчаныя на сайце raschet.by

АРІП дазваляе імгнення аплачваць тавары і паслугі праз інтэрнэт. Сістэма працуе з 2008 года. У 2014 годзе ўведзены адзіны механізм разлікаў па плацяжах у АРІП, які сталі прымяняць усе банкі краіны. Сістэма ўключае болей за 54 тысячы паслугаў, да яе падключаныя болей за 11 тысяч кампаній і арганізацый.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі