Inomarki: Больш за усё мы баяліся гурта Nizkiz (слайд-шоў)

 

Паспаборнічаць за першае месца на беларускім фінале ў “Jack club” сабраліся 11 гуртоў: Devil Dandies, Fake Lab, Avias, The Brooklet, North Aurora, White Shamans, Straightroads, Bloodlust, Inomarki, Nikiz, Ivory. Кожны з іх выканаў па дзве кампазіцыі. Далей лёс каманд вырашала журы, ў якое увайшлі музычны крытык Алег Клімаў, лідар гурта “Крама” Ігар Варашкевіч, першы дыджэй беларускага FM-эфіра Андрэй Халадзінскі ды гукарэжысёр і лідар гурта “Князь Мышкін” Леанід Нарушэвіч.

Па выніках нацыянальнага фіналу, пяцёрку лепшых гуртоў склалі: Fake Lab, Bloodlast, North Aurora, Nizkiz, Inomarki.

 

“Мы рыхтаваліся гэтага і вельмі чакалі, — каментуе сваю перамогу фронтмэн гурта Inomarki Зміцер Шмпанаў. — Мы на поўным сур’ёзе верылі ў свае сілы. Ну, а цяпер адчуванні такія, дваякія: і захапленне, і недастатковае разуменне таго, што адбылося”.

Міжнародны фінал GBOB стане для гурта першым вялікім конкурсам. Inomarki ўдзельнічалі ў сёлетнім адборы на фінал конкурсаў Emergenza і “Соседний мир”, але тады пераможцам стаў магілёўскі гурт Nikiz.

“Пра канкурэнтаў скажу, што мы вельмі баяліся гурта Nikiz, — працягвае Зміцер Шмпанаў. — Але гэта была такая трапяткая боязь! З аднаго боку, мы вельмі добра ставімся да гэтага гурта, у мяне ў машыне нават ёсць іх альбом. З другога боку, мы ўдзельнічалі з імі ў шэрагу конкурсаў, дзе двойчы перамаглі Nikiz. Чаму ў гэты раз не мы? Гэта наша першая сурёзная перамога, якая стане для нас добрым стартам”.

Нагадаем, што сусветны фінал GBOB адбудзецца ў лютым 2014 года ў Тайландзе. Прыз пераможцы складае $100 000 і ўключае ў сябе наяўныя грошы, запіс ў адной з вядомых студый і ўдзел у міжнародным туры.

Гурт Inomarki быў створаны як кавер-бэнд летам 2010 года сябрамі-аднагрупнікамі Беларускай акадэміі музыкі. У траўні 2012 года каманда выпусціла свой першы ЕР “Мои друзья”, а ў красавіку 2103  — сінгл "Звезда". На дадзены момант гурт працуе над запісам дэбютнага альбома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі