Інак Жыровіцкага манастыра: манархію можна ўвесці дэкрэтам прэзідэнта

У праграме Радыё Свабода "Вольная студыя" інак Мікалай выступае за ўстанаўленне ў Беларусі манархічнага ладу.

"Гэта можна зрабіць адным дэкрэтам прэзідэнта, кваліфікавана сфармуляваным юрыстамі, — гаворыць інак Мікалай. — Дэкрэтам прэзідэнта можна вярнуць на тэрыторыі Беларусі дзейнасць адзінай легітымнай канстытуцыі, якая была да лютага 1917 года. Дарэчы, яна прызнавалася за самую дасканалую ў свеце, яна базавалася на запаведзях Божых і канонах царквы. Гэта было б прыкладам для ўсёй хрысціянскай Еўропы".

Ён лічыць, што першага беларускага манарха мусіць выбраць "памесны Сабор". Але спачатку, кажа інак Мікалай, трэба ўвесці пасаду "месцаблюсціцеля трона". Якраз ім і мог стаць Аляксандр Лукашэнка. "Ён адпавядае гэтаму паслушанню", лічыць жыхар Жыровіцкага манастыра.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі