Хуткая дапамога на Акрэсціна, куды прывезлі затрыманых. Фота

Хуткая дапамога на Акрэсціна, куды прывезлі затрыманых. Фота

Па розных ацэнках, 25 сакавіка ў Мінску было затрымана ад 500 да 900 чалавек — людзей, якія хацелі паўдзельнічаць у вулічнай акцыі на Дзень Волі, журналістаў і выпадковых мінакоў, якія трапілі пад "зачыстку". Дакладныя лічбы могуць ведаць толькі праваахоўнікі, але наўрад ці іх агучаць, паколькі колькасць затрыманых уражвае. Тыя ж дзяржаўныя тэлеканалы са здзекам паведамляюць, што несанкцыянаваная акцыя не адбылася, што людзі на яе не пайшлі, але маўчаць пра жорсткія затрыманні на мінскіх вуліцах.

Частку затрыманых з раённых упраўленняў унутраных спраў сталіцы адпусцілі, частку там пакінулі на ноч, частку завезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, іх чакаюць суды. Увечары карэспандэнт Еўрарадыё пабачыў машыну хуткай дапамогі каля брамы цэнтра — камусьці з затрыманых спатрэбілася меддапамога.

Няпоўны спіс затрыманых гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі