Хуліган з "ружачкай" пагражаў у краме дзвюм жанчынам

Як інфармуе БелаПАН, спярша міліцыянты атрымалі паведамленне, што невядомы мужчына б'е шыбы ў краме. На месцы здарэння супрацоўнікі міліцыі пабачылі маладога чалавека, які пагражаў дзвюм жанчынам так званай "ружачкай" — рыльцам ад разбітай шкляной бутэлькі. 

Міліцыянты затрымалі зламысніка. Цяпер высвятляюцца абставіны здарэння.

Фота — Вікіпедыя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі